Лісічыцы

Вёска знаходзіцца паміж вёскамі Альшэва і Хрыса, на беразе возера Чорнае. Да нашага часу дайшло паданне, што калісьці ў гэтых мясцінах  было пахаванне памерлых коней,  у сувязі з чым там развялося шмат лісіц, было вельмі многа  лісіных нор. Таму паселішча, якое ўзнікла непадалёку ад возера, атрымала назву Лісічыцы.[1] [1] Паданне запісана са слоў жыхара вёскі […]

Сабалі

“Сабалі – паселішча заснавана групай родзічаў з агульным іменем-мянушкай або прозвішчам Собаль. Дастасоўна да чалавека мянушка Собаль азначае “вёрткі, выкрутлівы, спрытны”.   Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [1] “Сабалі – назва ўтворана ад прозвішча, шырокае распаўсюджванне якога сведчыць аб вялікай колькасці сабалёў  у мінулым у беларускіх лясах”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [2] Шмат старажытных населеных […]

Бронная Гара

Існуе паданне, што мясцовыя кавалі (да нашага часу прозвішча Кавалевіч – самае распаўсюджанае ў вёсцы) былі вельмі ўмелымі майстрамі па вырабу зброі (брані). Адсюль і назва вёскі.  А яшчэ кажуць,  што ў  даўнія часы нейкі вандроўны воін спыніўся адпачыць на адной з мясцовых гор, а прачнуўшыся, не  знайшоў свае зброі (брані). З тых часоў  месца […]

Спорава

“Спорава –  у назве адлюстраваны  старыя зямельныя адносіны: спорная зямля,  зямля няяснай прыналежнасці”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Адкуль такая дзіўная назва – Спорава? Старажытны візантыйскі гісторык  Пракопій Кесарыйскі спорамі называў славян. У тыя часы мяжа паміж славянамі і балтамі праходзіла па тэрыторыі Палесся.  У  раёне сучаснага горада  Івацэвічы  жылі балты, а наваколлі Спораўскага […]

Чарнякава

Паданне расказвае, што  назва вёскі Чарнякава пайшла ад манахаў-чарнцоў. Калісьці гэта было вялікае паселішча, якое  звалася Волька Чарнякава.  Волькай у даўнія часы называлі паселішча, жыхары якога вызваляліся ад некаторых павіннасцей, гэта маглі быць вялікакняжацкія рамеснікі і служачыя, а таксама  духавенства.  Кляштар ці манастыр, а можа землі, якія да яго маглі адносіцца, сапраўды знаходзіліся непадалёку ад […]

Сігневічы

“Сігневічы  –  назва, вытворная  ад прозвішча Сігневіч”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] З часоў, калі “зямля ў Сегневічах” у 1520 годзе ўпершыню ўзгадваецца ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага як шляхецкая ўласнасць, вёска Сігневічы належала розным гаспадарам. А назву сваю вёска атрымала, згодна з паданнем, ад першага ўладальніка – Сігневіча. [1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический […]

Галавіцкія

“Галавіцкія – назва, вытворная ад прозвішча Галавацкі”.        Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии  [1] Паводле  падання, на тэрыторыі цяперашняга Стрыгінскага сельскага Савета жыў пан, у якога было многа зямлі. Яго зямельныя ўладанні распаўсюджваліся нават за раку ў вёсцы Мацвеевічы, якая ў той час была густа населенай. А вось перад ракой землі пуставалі. І […]

Лясковічы

“Лясковічы – назва, утвораная ад прозвішча Лясковіч,   Ляскоў”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Жыў калісьці ў гэтых лясных мясцінах чалавек па прозвішчу Лясковіч ці Ляскоў. Даў ён пачатак роду, які рассяліўся па акрузе. А затым сёлы раздзяліліся і сталі тым, чым з’яўляюцца і цяпер – Вялікімі Лясковічамі  і Малымі Лясковічамі, якія знаходзяцца блізка адна […]

Мікіта Гаўрыльчык. Мая вёска

Мая родная вёска Ястрабель… Утульна яна размясцілася сярод лугоў і палёў. З усіх бакоў да яе падступае лес, як бы ахінаючы ад злых вятроў. Тут я нарадзіўся. Адсюль родам мая мама, мой дзядуля, мае прадзед і прабаба.Адкуль пайшла такая назва – Ястрабель? Існуе некалькі легендаў. Я паведамлю адну з іх.У даўнія часы праз гэтыя мясціны […]

Боркі

«Боркі – назва ўтворана ад асновы бор (сасновы лес)». Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Калісьці гэта быў край балот і нечапаных лясоў, так званых пушчаў ці бароў. З часам бары вырубаліся і ператвараліся ў невялікія сасновыя лясы-баркі. Легенда расказвае, што ў такім  невялікім бару  пасяліўся памешчык, багаты чалавек, паставіў там сваю хату. І ўжо […]

Стрыгінь

“Стрыгінь – назва ўтворана ад прозвішча  Стрыгін”.                           Жучкевич  В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [1] Старыя людзі расказвалі, што ў  даўнія часы дарогі на Бярозу, якая ёсць зараз,  не было. Дарога ішла  за мясцовымі могілкамі. Яе называлі “гаць”, так як праходзіла яна праз рэчку, а потым па балоце. Па нядзелях сяляне вывозілі на базар лішкі малака, […]

Міхалкі

«Міхалкі  – назва ўтворана ад імя Міхаіл». Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Гэтая невялічкая вёсачка складаецца з дзвюх частак – Міхалкі і Навінкі. Пра паходжанне назвы вёскі бытуе некалькі легенд.  Па адной з  іх першага жыхара гэтых мясцін звалі Міхалам.  Па другой – лічыцца, што некалі гэтая зямля была банкаўскай,  банк распрадаваў яе, а […]

Кашалёва

Кашалёва – назва паходзіць ад імя-мянушкі Кашэль, Кошаль. Кашалём маглі празваць чалавека нязграбнага, непаваротлівага. Кашэль – вялікі кош, сплецены з лыкаў, дубцоў, ліпы, ракіты, лучыны,  з вяровак”. Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць.[1] Існуе легенда, што вёску так назвалі  таму, што некалі  асноўным рамяством яе жыхароў  было пляценне кашоў, карзін.  Ёсць яшчэ  меркаванне, што назву вёска атрамала […]

Пешкі

У даўнія часы мясцовасць тут была балоцістай і амаль непраходнай у цёплы перыяд года. Толькі мясцовыя жыхары ведалі, дзе можна было прабрацца праз лясныя і балотныя глухамані, а паселішча, што знаходзілася за балотам, праз якое выхад быў толькі пяшком ці “пешкі”, як тут гавораць, так і назвалі – Пешкі.  Яшчэ кажуць,  што на гэтым балоце […]

Навое

“Навое – назва-вызначэнне:  новае паселішча”.                     Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии . [1] Даўно гэта было. Многа стагоддзяў таму з’явіліся паселішчы Стрыгінь і Совіна. Калі ёсць першыя паселішчы, дык людзі пачынаюць будаваць свае хаты непадалёку. Вось так каля Стрыгіні і Совіна ўсё больш і больш пасяляліся людзі. Так атрымалася, што адзін канец вёскі Совіна […]

Здзітава (Спораўскі сельсавет)

Упершыню паселішча ўзгадваецца як горад Здзітаў у 1005 годзе. І ў часы Вялікага Княства Літоўскага насіла гэтая вёска статус горада. Размешчана на беразе ракі Драгабуж паміж трох азёр – Спораўскае, Белае і Чорнае. Сучасная вёска Здзітава знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад месцазнаходжання старажытнага горада. Адносна паходжання назвы ёсць некалькі версій. Першая асноўваецца на старажытнасці гэтага […]

Чаму Бяроза Картузскай звалася

Аб узнікненні двайной  назвы горада таксама існуе некалькі паданняў. Большасць з іх звязана з будаўніцтвам у  нашай  мясцовасці манастыра ордэна картэзіянцаў (картузаў), які  быў  закладзены ў 1648 годзе Казімірам Львом Сапегам. Уплыў картузаў на развіццё паселішча  быў настолькі значны, што яно атрымала назву Картуз-Бяроза ці Бяроза-Картузская. Вярнулася гораду старажытная назва «Бяроза» ў 1940 годзе. Чаму […]

Маравіль

Адкуль такая назва ў аграгарадка? Яшчэ нейкую сотню гадоў таму вёскі не было. Тут размяшчаўся панскі фальварак, які разам з Машковічамі, Маліннікам, Равяцічамі, Пад’ябланню ўваходзіў у склад маёнтка Сігневічы. Вядомы краязнавец Леанід Несцярчук у сваёй кнізе “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X – XX стагоддзяў” піша, што колішняя сядзіба Маравіль належала старадаўняму беларускаму роду Леяў нямецкага […]

На Ясельдзе-рацэ

 (краязнаўчая казка) Даўно гэта было. Да ракі, якую тады называлі проста Ракой, прыйшлі людзі з цёплых краёў, дзе высокія горы. У адной сям’і жыла дзяўчына. Звалі яе Асальда. У землях, адкуль прыйшлі яе бацькі, гэтае імя азначала «рака багоў». Каля ракі продкі жылі, яна не раз ратавала іх ад голаду. Таму так шанавалі раку. І […]

Бярозавы гай

Стомленае сонца павольна апускалаcя ўсё ніжэй i ніжэй. На зямлю напаўзаў вячэрні туман. На вузкай сцяжынцы, што вяла праз бярозавы гай, з’явіліся два чалавекі. Яны часта спыняліся i адпачывалі. Адзін з ix, сляпы стары, цяжка дыхаў. Далёкі шлях адабраў апошнія яго сілы. Другі спадарожнік, трынаццацігадовы хлопчык-павадыр, з прыкрасцю думаў пра тое, што яны яшчэ далёка […]