Падкраічы

Паводле легенды, у даўнія часы ішлі людзі з усяго свету, ды спыніліся пад самым краем, каля лесу, каля вады, пад краем поля. Стомленыя, распраглі на ноч коней, павячэралі, чым багатыя і заснулі. А на досвітку прачнуліся і дзіву даліся — прыгажосць наўкол якая. І вырашылі тут спыніцца жыць, пад краем. Так і з’явілася вёска Падкраічы.

Хрыса

З аповедаў старажылаў назва вёскі Хрыса паўстала з-за таго, што першым пасяленцам гэтай мясцовасці быў нейкі чалавек па імені Хрыстафор. Адкуль і пайшла назва вёскі Хрыста. З часам літара «т» выпала з назвы і вёска стала называцца Хрыса.

Дзягелец

“Дзягелец — у аснове назва расліны дзягіля”. Жучкевич В.А.   Краткий топонимический словарь Белоруссии .[1] Існуе паданне, што назва вёскі пайшла ад расліны дзягіль. Старажылы расказваюць, што некалі дзягіль рос у кожным двары. Нашы продкі верылі, што гэта лекавая расліна лечыць усе хваробы. І да нашага часу яе вырошчваюць на некаторых сялянскіх падвор’ях.[2] [1] Жучкевич, В.А. […]

Шылін

“Шылін – назва ўтворана ад прозвішча Шылін”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Старыя людзі самае рознае гаварылі пра паходжанне назвы вёскі. Збяруцца ды й згадваюць, як той ці той чуў. Адны сцвярджаюць, што вёска калісьці была куплена багатым чалавекам за шэсць ліняў (так раней называліся грошы), адсюль і ўтварылася яе назва.[2] Другія кажуць,  што […]

Здзітава (Здзітаўскі сельсавет)

“Здзітава – назва па аснове і фарманту яцвяжскага паходжання. Тая ж аснова ў назве ракі Дзітва. Аснова часта сустракаецца на былых прускіх тэрыторыях: Дзітфурт, Дзітцум”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] У Бярозаўскім раёне ў наш час існуе дзве вёскі з назвай Здзітава. Іх паходжанне звязана з летапісным  горадам Здзітаў, які існаваў у XI-XIII стст. на […]

Белаазёрск

“Белаазёрск – названы па імені возера Белага, каля якога знаходзіцца”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [1] Горад быў заснаваны ў 1958 годзе на месцы вёскі Ніўкі як пасёлак энергетыкаў у сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС.   З возерам Белае, якое дало назву гораду, звязана легенда пра светлае ды чыстае каханне.    Здарылася ўсё так. У […]

Першамайская

“Першамайская – назва сімвалічная, дадзена сялу ў гады Савецкай улады”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Вёска Першамайская раней  называлася Блудзень. Хто і калі даў ёй такую назву, невядома. Адны кажуць, што яшчэ даўным-даўно нейкія перасяленцы ехалі ў бок Брэста, але заблудзіліся ў гэтых мясцінах. Доўга яны блукалі ў глухіх лясах і балотах, нарэшце, стомленныя, […]

Пескі

“Пескі – назва  адлюстроўвае характар глебы.  Пясчаныя грунты не вызначаліся ўрадлівасцю, аднак у суцэльным балотна-лясным царстве выбару не было, даводзілася сяліцца на пясчаных буграх, дзе хаця б у якой ступені магчыма было весці земляробства”.        Лемцюгова  В.П. Тапонімы распавядаюць. [1] Да цяперашняга часу захаваліся народныя легенды пра назву вёскі, якія бытуюць сярод мясцовых жыхароў.         […]

Міжлессе

“Міжлессе – паселішча, размешчанае  ў лесе або паміж ляснымі масівамі”.             Лемцюгова  В.П. Тапонімы распавядаюць.[1] Мала хто цяпер ведае, што вёска Міжлессе, а цяпер аграгарадок, практычна да сярэдзіны мінулага стагоддзя мела яшчэ адну назву – Лёўкавічы. Пра гэтую назву ёсць  рамантычная легенда. Калісьці бабулі распавядалі сваім унукам, што жыў сярод лясоў і балот добры пан. Добра ставіўся да сялян, […]

Малеч

“Малеч – назва ўтворана ад асновы мал (малы, невялікі). Малеч– бытавая назва дзяцей-малалетак; тыповая старабеларуская прыказка: “А ў хаце адна малеча ды галеча”. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Першае  ўпамінанне аб мястэчку Малеч адносіцца да 1427 года, калі з дазвалення вялікага князя Вітаўта тут засноўваецца праваслаўны прыход. У 1645 годзе кароль Уладзіслаў  IV пераўтварыў […]

Кабакі

“Кабакі – назва-тэрмін: кабак у дарэвалюцыйнай Расіі – месца казённага продажу спіртных напояў”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] “Кабакі – група родзічаў па мянушцы або прозвішчы іх агульнага продка Кабак. У татарскай і турэцкай мовах слова “кабак” азначае  гарбуз, прастак, невук. Яно і было пакладзена ў аснову старажытнага імя мянушкавага паходжання Кабак”. Лемцюгова  В.П. […]

Міхалінак

“Міхалінак – назва ўтворана ад імя Міхаіл”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Існуе дзве легенды аб паходжанні назвы вёскі Міхалінак. Згодна з першай, назва пайшла ад імя панскага сына Міхаіла, згодна з другой – ад імя яго дачкі Міхаліны. Кажуць, што міжлескі пан Кавалеўскі заможны быў чалавек. Шчодра плаціў сялянам за працу ды за […]

Сакалова

“Сакалова –  назва, вытворная ад прозвішча  Сокалаў, Сокал”.     Жучкевич В.А. “Краткий топонимический словарь Белоруссии “. [1] Народ захаваў паданне, што царскія ўлады саслалі ў ссылку на ўскраіны чыноўніка Сакалова. Сакалоў заснаваў невялікае паселішча. Гады ішлі. Паселішча перайшло на новае месца. І назвалі яго Сакалова. [2] Старыя людзі расказвалі, што калісьці вёскі на цяперашнім месцы не […]

Вайцяшын

“Вайцяшын – назва паходзіць ад асновы войт(старшыня мяшчанскага суда, начальнік гміны, начальнік пасялення)”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] “Вайцяшын – у аснове назвы  старажытнае славянскае імя Войтех”.                                 Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [2]    Старажылы расказваюць, што назва вёскі Вайцяшын пайшла ад прозвішча чалавека, які валодаў землямі вакол вёскі.    Яшчэ кажуць, што ўся […]

Стаўкі

 “Стаўкі – у аснове назвы тэрмін стаў –  сажалка, месца каля сажалкі”.  Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Па мясцоваму паданню,  вёска Стаўкі таксама мае назву, звязаную з Першай сусветнай вайной. Быццам у тыя часы тут знаходзілася стаўка расійскай арміі.  Частае ў  гэтай вёсцы прозвішча – Гарматны. Па-руску “гармата – “артиллерийское орудие”, а “гарматны” – […]

Агароднікі

“Агароднікі – катэгорыя сялян у ВКЛ, якія мелі прысядзібны надзел зямлі (агарод) непадалёку ад вялікакняжацкага або панскага маёнтка, за што выконвалі пэўныя павіннасці. У XVIII – 1-й пал.  XIX ст.  агароднікамі   называлі жыхароў беларускіх вёсак  і мястэчак, якія мелі толькі хату і агарод”.          Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць.[1] Каралева польская Бона Сфорца была добрай гаспадыняй. […]

Сасноўка

“Сасноўка – у аснове тапоніма – назва дрэва сасна”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Кажуць, жыў калісьці ў гэтай мясцовасці пан па прозвішчу ці то Сасноўскі, ці то Саснавецкі. Вось і назвалі вёску, якая тут узнікла,  яго імем. А яшчэ рос навокал лес, у якім сосны былі высокія, стройныя. Яны і пайшлі на будаўніцтва […]

Совіна

Некалі даўным-даўно на тым месцы, дзе цяпер вёска Совіна, было мястэчка, якое налічвала некалькі хутароў. Хутар ад хутара аддзяляў лес, і як бы пасярэдзіне ўсіх хутароў стаяў высокі, тоўсты дуб. А ў дубе было гняздо, у якім гняздзіліся совы. Пра дуб, пра савінае гняздо ўсе ведалі. Калі чалавек трапляў у іншую мясцовасць і ў яго […]

Паўлавічы

“Паўлавічы – назва ўтворана  ад імя Павел і вытворных ад яго прозвішчаў”. Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1] Вёска Паўлавічы атрымала назву ад імя яе першапасяленцаў. Жыў калісьці на свеце чалавек. Звалі яго Павел. І былі ў яго сыны – Паўлавічы. Пабудаваў Павел з сынамі вёску. Хто тут жыве? – пыталіся падарожнікі.  Мы – Паўлавічы, […]

Дзівосны край

(літаратурная апрацоўка А.І.Чайчыц) Я прызнаюся вам чэсна,Вось, каб не сысці мне з месца,Горад быў тут, а не вёска.Гэта быль, не пагалоска.Мо хто гэтага не знае,Хай легенду пачытае.Год таму нямалаХлопец жыў адзін удалы.Яго Здзітам звалі.Так аб ім распавядалі.З працы рук сваіх ён жыў,Уволю еў і ўволю піў.Мусіць, у сераду радзіўся,Што да ўсяго згадзіўся.Быў прыхільнікам ён лесу,І […]