Пешкі

У даўнія часы мясцовасць тут была балоцістай і амаль непраходнай у цёплы перыяд года. Толькі мясцовыя жыхары ведалі, дзе можна было прабрацца праз лясныя і балотныя глухамані, а паселішча, што знаходзілася за балотам, праз якое выхад быў толькі пяшком ці “пешкі”, як тут гавораць, так і назвалі – Пешкі.

 Яшчэ кажуць,  што на гэтым балоце вяскоўцы касілі сена і  складвалі яго ў стагі, а пасярэдзіне кожнага стога ставілі палку, якую называлі “пешкай”. Ад яе і пайшла назва паселішча.  [1]

 А старыя бабулі расказвалі, што сена, якое калісьці касілі на  балоце,  выносілі сушыць.  Рабілі такія навесы, на іх і раскладвалі сена.  Звалі іх “пешкі”. Вось сяло і назвалі Пешкі.  [2]


[1]  Матэрыял прадаставіла бібліятэкар Боркаўскай СБ Л.П.Юдчыц.

[2]  Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн. Кн. 2 / А.М. Боганева [і інш.]; ідэя і агул. рэдагаванне Т.Б. Варфаламеевай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2009. – С.465.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *