Совіна

Некалі даўным-даўно на тым месцы, дзе цяпер вёска Совіна, было мястэчка, якое налічвала некалькі хутароў. Хутар ад хутара аддзяляў лес, і як бы пасярэдзіне ўсіх хутароў стаяў высокі, тоўсты дуб. А ў дубе было гняздо, у якім гняздзіліся совы. Пра дуб, пра савінае гняздо ўсе ведалі. Калі чалавек трапляў у іншую мясцовасць і ў яго пыталі: “Адкуль ты?” –   чалавек адказваў: “Я з Савінага мястэчка”. Вось так ад савінага гнязда і ўзнікла назва вёскі – Совіна. [1]


[1] Матуліны песні, бабуліны казкі, дзедава мудрасць: фальклорная спадчына родных вёсак : памятка чытачу / склад. С.М.Пунько. – Бяроза : Бярозаўская ЦБС, Стрыгінская сельская бібліятэка, 2002. – С. 4.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *