Сакалова

“Сакалова –  назва, вытворная ад прозвішча  Сокалаў, Сокал”.    

Жучкевич В.А. “Краткий топонимический словарь Белоруссии “. [1]

Народ захаваў паданне, што царскія ўлады саслалі ў ссылку на ўскраіны чыноўніка Сакалова. Сакалоў заснаваў невялікае паселішча. Гады ішлі. Паселішча перайшло на новае месца. І назвалі яго Сакалова. [2]

Старыя людзі расказвалі, што калісьці вёскі на цяперашнім месцы не было, а размяшчалася яна за чыгункай ва ўрочышчы Магдаліна. Падчас наступу на Палтаву шведскія войскі ішлі па гасцінцы, які праходзіў якраз праз вёску. Нешта тут адбылося, ці прадуктаў не далі, ці то яшчэ чым не дагадзілі шведам жыхары вёскі, і шведы спалілі жыхароў разам з вёскай. Адзін чалавек не быў дома, на паляванні ці то яшчэ недзе быў, і застаўся жывы. А звалі яго Саколік. Вось ён і заснаваў вёску, якую  назвалі ў гонар яго Сакалова, на тым месцы, дзе цяпер яна і знаходзіцца.[3]

Яшчэ існуе легенда, што назва вёскі паходзіць ад назвы птушкі сокал. Вакол вёскі былі дрымучыя лясы, балоты. У гэтых лясах любіў паляваць пан. А палявалі ў тыя часы з сокаламі. Адсюль і назва  – Сакалова.[4]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 355.

[2]   Говін, А. Мая адметная вёска / Алена Говін // Маяк. – 2009. – 2 сентября.

[3] Паданне, запісанае са слоў жыхаркі вёскі Сакалова Говін Еўфрасінні Васільеўны, прадастаўлена бібліятэкарам Сакалоўскай СБ Папко Т.Н.

[4] Паданне прадастаўлена бібліятэкарам Сакалоўскай СБ Папко Т.Н.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *