Сабалі

“Сабалі – паселішча заснавана групай родзічаў з агульным іменем-мянушкай або прозвішчам Собаль. Дастасоўна да чалавека мянушка Собаль азначае “вёрткі, выкрутлівы, спрытны”.  

Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [1]

“Сабалі – назва ўтворана ад прозвішча, шырокае распаўсюджванне якога сведчыць аб вялікай колькасці сабалёў  у мінулым у беларускіх лясах”.

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии. [2]

Шмат старажытных населеных пунктаў на зямлі Бярозаўшчыны. Паселішча Сабалі таксама ўзнікла стагоддзі таму на пясчаным востраве сярод балот. У тыя часы тэрыторыю сучаснай Брэстчыны пакрывалі суцэльныя лясы і балоты, а вёска знаходзілася на краю ўжо не існуючай цяпер Кобрынскай пушчы. І вадзілася ў гэтых мясцінах мноства сабалёў – вельмі асцярожных, з рэдкай прыгажосці мехам звяркоў, якія цяпер водзяцца толькі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Адсюль  распаўсюджанае ў Бярозаўскім раёне прозвішча Собаль і назва вёскі, якая пайшла ад імя яе жыхара Собаля. Дарэчы, дайшла яна да нас у скарочаным варыянце – у старажытных дакументах  вёска завецца Сабалевічы.

Другое паданне сцвярджае, што згодна з так званым Сібірскім указам  цара ў 1656-1687 гадах беларускіх шляхцічаў за ўдзел у руска-польскай вайне ўзнагароджвалі сабалінымі шкуркамі. [3]


[1] Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П.Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С.332.

[2] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 354.

[3]  Кобяк, Э. Там, где мамонты бродили / Эдуард Кобяк // Белорусская нива. – 2008. – 4 ноября.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *