Пескі

“Пескі – назва  адлюстроўвае характар глебы.  Пясчаныя грунты не вызначаліся ўрадлівасцю, аднак у суцэльным балотна-лясным царстве выбару не было, даводзілася сяліцца на пясчаных буграх, дзе хаця б у якой ступені магчыма было весці земляробства”.       

Лемцюгова  В.П. Тапонімы распавядаюць. [1]

Да цяперашняга часу захаваліся народныя легенды пра назву вёскі, якія бытуюць сярод мясцовых жыхароў.

        Адна з іх сведчыць, што ў маёнтку, які належаў аднаму з шматлікіх нашчадкаў Льва Сапегі, была вялікая зграя сабак, з якімі малады князь любіў паляваць у навакольных лясах. Адсюль вёска і атрымала назву Пескі (сабака па-польску — пёс).

            Паводле другой легенды,  назва Пескі была дадзена вёсцы яшчэ першымі пасяленцамі, якія былі сасланы сюды як злачынцы.   Ім тут прыйшлося вельмі цяжка. Вёску з поўдня і поўначы атачалі непраходныя балоты, над якімі віселі цэлыя хмары камароў. Таму і назвалі гэтае месца «сабачым вуглом».

Яшчэ кажуць, што дарогі ў вёсцы былі пясчаныя, праехаць ці прайсці было вельмі цяжка. Ад слова “пясок”  і пайшла назва вёскі – Пескі.[2]


[1] Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П. Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С. 306.

[2]  Найлепшая вадзіца з роднай крыніцы / удзельнікі фальклорнага аб’яднання “Пралесачка” Пескаўскай сярэдняй школы (кіраўнік Наталля Таўкацэвіч) //  Маяк. – 2007. – 10 марта.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *