Навое

“Навое – назва-вызначэнне:  новае паселішча”.                    

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии . [1]

Даўно гэта было. Многа стагоддзяў таму з’явіліся паселішчы Стрыгінь і Совіна. Калі ёсць першыя паселішчы, дык людзі пачынаюць будаваць свае хаты непадалёку. Вось так каля Стрыгіні і Совіна ўсё больш і больш пасяляліся людзі. Так атрымалася, што адзін канец вёскі Совіна зліўся з другім канцом вёскі Стрыгінь. Тут з’явілася неабходнасць даць назву новаму паселішчу, якое раскінулася хутарамі паміж гэтымі  вёскамі. І назвалі гэтае паселішча – вёска Навое. [2]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 260.

[2] Матуліны песні, бабуліны казкі, дзедава мудрасць: фальклорная спадчына родных вёсак : памятка чытачу / склад. С.М.Пунько. – Бяроза : Бярозаўская ЦБС, Стрыгінская сельская бібліятэка, 2002. – С. 5.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *