Маравіль

Адкуль такая назва ў аграгарадка? Яшчэ нейкую сотню гадоў таму вёскі не было. Тут размяшчаўся панскі фальварак, які разам з Машковічамі, Маліннікам, Равяцічамі, Пад’ябланню ўваходзіў у склад маёнтка Сігневічы. Вядомы краязнавец Леанід Несцярчук у сваёй кнізе “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X – XX стагоддзяў” піша, што колішняя сядзіба Маравіль належала старадаўняму беларускаму роду Леяў нямецкага паходжання. Старажылы казалі, што сядзібу графы купілі ў свайго суайчынніка нямецкага паходжання Маравіля (мабыць, прозвішча было іншае, але сугучнае), адсюль і пайшла назва населенага пункта. Прадстаўнікі адной з ліній графаў Нейгаф-Леяў прыехалі і аселі ў пачатку XVIII стагоддзя на беларускіх землях. У канцы XIX стагоддзя гаспадаром Маравіля быў граф Рамуальд Нейгаф-Лей, які і пабудаваў сядзібны дом і заклаў вялікі пейзажны парк. [1]


[1] Рудская, І. Маравіль – мая калыска… / Ірына Рудская // Маяк. – 2018. – 5 сентября. – С. 5.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *