Кабакі

“Кабакі – назва-тэрмін: кабак у дарэвалюцыйнай Расіі – месца казённага продажу спіртных напояў”.

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

“Кабакі – група родзічаў па мянушцы або прозвішчы іх агульнага продка Кабак. У татарскай і турэцкай мовах слова “кабак” азначае  гарбуз, прастак, невук. Яно і было пакладзена ў аснову старажытнага імя мянушкавага паходжання Кабак”.

Лемцюгова  В.П. “Тапонімы распавядаюць”.[2]

Старыя людзі расказвалі, што калісьці дарога ад горада Бярозы да горада Пружаны была пясчанай і насіла назву “гасцінец”. У тыя далёкія часы купцы часта ездзілі гэтай дарогай:  адны ехалі конямі за таварам з Пружан у Бярозу, а другія  – з Бярозы ў Пружаны. Дарога была не блізкай,  і задумалі купцы зрабіць прыпынак, каб адпачылі коні ды і самім неяк сагрэцца. Была пабудавана стайня з конямі і некалькі жылых памяшканняў для наёмных сялян,  каб даглядалі  за конямі, а калі трэба, то і змянілі іх для дарогі. Пабудавалі карчму, ды не адну, іх  называлі кабакамі. Тут купцы па дарозе  спыняліся перакусіць і адпачыць. Пачалі  з цягам часу тут сяліцца сяляне, а паселішча  стала называцца Кабакі.[3]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии /         В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 140.

[2]  Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П.Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С.177.

[3] Паданне запісана бібліятэкарам  Кабакоўскай СБ Р.А. Неліповіч са слоў яе бабулі, жыхаркі вёскі Кабакі Вольгі Сяргееўны Гаманчук.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *