Здзітава (Здзітаўскі сельсавет)

“Здзітава – назва па аснове і фарманту яцвяжскага паходжання. Тая ж аснова ў назве ракі Дзітва. Аснова часта сустракаецца на былых прускіх тэрыторыях: Дзітфурт, Дзітцум”.

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

У Бярозаўскім раёне ў наш час існуе дзве вёскі з назвай Здзітава. Іх паходжанне звязана з летапісным  горадам Здзітаў, які існаваў у XI-XIII стст. на левым беразе ракі Ясельды. Прыкладна ў пачатку XIV ст.  горад спыніў сваё існаванне. Хутчэй за ўсё, быў разбураны ў выніку ваенных дзеянняў кіеўскіх князёў супраць яцвягаў, а яго жыхары перасяліліся ў іншыя мясцовасці, захаваўшы ў назвах паселішчаў старую  назву Здзітаў. За сем кіламетраў ад старажытнага горада на рацэ Дарагабуж заснавана першая вёска Здзітава (цяпер вёска ў Спораўскім  сельсавеце), а за 22 кіламетры на поўдзень – другая   (цяпер аграгарадок у Здзітаўскім сельсавеце).[2]

Аб паходжанні назвы аграгарадка Здзітава захавалася такое паданне. Кажуць, што паселішча заснавалі 20 сем’яў. Гэта былі  ў асноўным людзі старэйшага ўзросту. Яны ніяк не маглі прыдумаць назву паселішчу. У гэты час у вёску прыйшоў ваенны чалавек, якога звалі Іван.  Ён раней жыў у  старэйшым Здзітаве, якое знаходзілася непадалёку. Гэтага чалавека звалі “здзітаўцом”. Так і з’явілася назва ў вёскі  –  Здзітава.[3]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии /              В.А.. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 139.

[2] Леванцэвіч, Л. Старажытны горад Палесся [Электронны рэсурс]  / Лена Леванцэвіч  // Гістарычная Брама. – 2002. – № 1-2 (19-20). – Рэжым доступу : http://brama.brestregion.com/nomer19-20/artic33.shtml/.

[3] Деревушка моя Здитово зовется :  проект / руководитель проекта              И.В. Побожная. – ГУО “Средняя школа деревни Здитово Березовского района”.   – С. 4.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *