Дзівосны край

(літаратурная апрацоўка А.І.Чайчыц)

Я прызнаюся вам чэсна,
Вось, каб не сысці мне з месца,
Горад быў тут, а не вёска.
Гэта быль, не пагалоска.
Мо хто гэтага не знае,
Хай легенду пачытае.
Год таму нямала
Хлопец жыў адзін удалы.
Яго Здзітам звалі.
Так аб ім распавядалі.
З працы рук сваіх ён жыў,
Уволю еў і ўволю піў.
Мусіць, у сераду радзіўся,
Што да ўсяго згадзіўся.
Быў прыхільнікам ён лесу,
І свавольнік, і гарэза,
Адмысловы паляўнічы,
Мог здабыць ён мора дзічы.
Меў каня свайго, сабаку.
Дом з асобым нейкім знакам.
(А пячор не будавалі,
Іх усе проста так займалі.)
Толькі ўсё час свой мае:
Пару чалавек шукае.
Думкі сэрца запаўнялі
І рашучасці прыдалі.
Доўга Здзіт карпеў, стараўся.
Чаўнок ладны атрымаўся.
Дзесьці доля напаткае.
Думка скокнула такая.
Ясельда цякла спакойна,
Здзіт жа хлопец быў дастойны.
Маляўнічасць біла вока.
Ля балот лягла дарога.
Рыбы поўна, быццам маку.
На ўсім працягу шляху,
Грыбоў, ягад і звярыны…
Дзіваваўся наш дзяціна.
І русалкі патраплялі,
Здзіта спевамі займалі.
Бачыў Здзіт багацце краю
Не зраўніць з ягоным гаем.
Вось і вырашыў застацца,
Нанава адбудавацца
І сям’ю сваю завесці,
Ды з чаўна перш трэба злезці.
Вось высокі бераг, спраўны,
І дзяўчат нямала, яўна.
Так наш Здзіт тут і застаўся,
Род ягоны прыбаўляўся.
Цэлы горад вырас з часам,
Паступова, не адразу.
Славу меў у наваколлі.
Думам, дзеянням раздолле.
Ад захопнікаў свабода.
Шырыліся межы роду.
Месца Здзітавам назвалі,
Жыць стагоддзямі тут сталі.
Так расказвалі старыя.
Мы былі яшчэ малыя,
Але памяць сілу мае,
Усе скарбы захавае.[1]


[1] Здзітава – Радзіма мілая! / Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Здзітаўская сярэдняя школа” Бярозаўскага раёна; [пад агульн. рэд. В.П.Жуковіча, Т.С.Ажажа]. – Мінск : Прапілеі, 2015. – С. 117-119.  

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *