Галавіцкія

“Галавіцкія – назва, вытворная ад прозвішча Галавацкі”.       

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии  [1]

Паводле  падання, на тэрыторыі цяперашняга Стрыгінскага сельскага Савета жыў пан, у якога было многа зямлі. Яго зямельныя ўладанні распаўсюджваліся нават за раку ў вёсцы Мацвеевічы, якая ў той час была густа населенай. А вось перад ракой землі пуставалі. І тады пан вырашыў перасяліць людзей  з Мацвеевічаў, каб яны аралі і апрацоўвалі пустуючыя землі. Было пераселена некалькі сямей, якія аселі тут і заснавалі вёску. Так як пана ў той час называлі галавой, то ў гонар яго вёску назвалі Галавіцкія.[2]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 74-75.

[2]   Лаврусик,  Т. Мои   Головицкие / Т. Лаврусик //  Маяк.  –  2003. –  7 марта.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *