Вікторыя Расшчупкіна. Ястрабель

Мая маленькая радзіма,
Маё нячутнае жыццё…
Мой ціхі Ястрабель любімы,
Дзе ўпадаю ў забыццё.

Той край, дзе я жыву, вучуся,
Дзе маю я сяброў, каханне,
Мая надзея і спакуса –
Я тут, як рыба ў акіяне!

Я тут, як птушка, што на волі,
Магу свае расправіць крылы,
Як бусел, што ляціць над полем,
Мой край цудоўны, любы, мілы!

Радней усяго на гэтым свеце
Твая Радзіма і твой край,
Дзе калыханку грае вецер, –
Яе любіць не забывай.

Не забывай, дзе нарадзіўся
І дзе ты першы крок ступіў,
Каб гэтым шчасцем падзяліўся,
Каб людзям лепшы шлях зрабіў!

Расшчупкіна, В. Ястрабель : верш / Вікторыя Расшчупкіна // Маяк. – 2018. – 15 декабря. – С.9.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *