Вясельныя песні в. Хрыса

Вяселле – адна з найбольш яскравых і адметных з’яў беларускай нацыянальнай культуры. Ніводны іншы рытуал не меў такога размаху і працягласці па часе правядзення. Увесь абрад вяселля суправаджаўся вялікай колькасцю вясельных песень, якія характарызаваліся незвычайнай разнастайнасцю.

Каравайныя
Коровай гычэ-гычэ,
Коровайнычок клычэ.
Коровайнычкы мойі,
Прыхілытэсь до мэнэ
І до мойго дытяті.
І до мойго дытяті
Коровая згібаты.

Хорошый наш коровай, хорошый,
Бо хорошыі коровайныці ўбіралы.
Ой убралы, убралы,
Трое зіллечко клалы
І ў руту, і ў мяту,
У чырвоны квіты,
Коб булы шчаслывы діты.

Ой пойду я под лыпоньку, пойду я,
Набыру я з лыпы лысту.
На тым лысту коровай спэчу.
Росты, коровай, як лыпонька,
А шышэчкі як голлечко,
Хорошый наш коровай, хорошый,
Бо хорошы коровайныцы качалы,
У пана Бога шчасця просылы.

***

Як жаніх ад’язджае да маладой
Сыптэ пшэнычэньку ў новэ корыто,
Кормітэ коні ўсэ Васыльковы.
Пойідэ Васылько ў вылыку дорогу,
А ў туй дорозі трое ворут.
У пэршых воротях місячык світыть,
У другых воротях сонійко грае,
У трэтіх воротях Васылько йідэ.
Вун сылом йідэ, місто готуе.
Вітэ, сыляне, вітэ ямштаны,
Мні ны дывуйтэ, свойі годуйтэ.
Мэнэ матёнка выгодовала,
Тёмныйі ночкы ны досыпала,
Тёмныйі ночкы ны досыпала,
Ручкы з очэпок ны вынімала,
Ясныі свічкы ны загасала.
Сонійко світыть – тёплынько будэ,
Васылько йідэ – вісілійко будэ.

***

Як жаніх выкупляе маладую
Нэ бэры, братко, грошэй.
Я ў тэбэ була жэнчык хорошый.
Я ў тэбэ жала, плату нэ брала,
Будэш найматы – плату даваты.
Пэршый дынёчок по сорокуўці,
Другый дынёчок – по золотуўці.

***

Як маладую выводзяць з двара
Ой выйду я на гулыцу,
Роскыну я карты.
Ужэ мні мынаюцца
Дівочыі жарты.
Ой выйду я на ўлыцу,
Роскыну патюркы.
Бо ўжэ мні мынаюцца
Дівоцкы вычцуркы.
Кідай, матко, у піч дрова,
Загрыбай, матко, жар, жар,
Будэ по дочэчці жаль, жаль…

Ходы, сэструнка, повэчэраем зо мною.
Тобі, сэструнка, одна часточка, а мні дві,
Бо ты будэш у свэі матёнкы, а я не.
Бо ты будэш своюй матёнці робыты,
А я пойду чужуй свікроўці годыты…
Постуйтэ, сваты, хоч на руч хаты.
Забула маты пірнычка даты.
Ны так забула, як ны зробыла,
Корната лішка нэ зародыла,
Дочка молодая ны наробыла…

Ой, дружэчку-маршалэчку,
Ны дывысь у чарочку,
Подывысь у окэнцэ,
Чы йідять коні солому.
Як йідять коні сіно,
То шэй мы посыдімо.
Як з’ілы й солому,
Збіраймось додому…

Мойі мілые ворогы,
Нэ пэрэходьтэ дорогы.
Ныхай пэрэйдэ Господь Бог,
А за Господем батько муй.
Ныхай пэрэйдэ з водою,
Ныхай даруе долею.

***

Як маладыя прыехалі ад вянца
Ой выйды, выйды, рудна маты,
Ужэ прыйіхало два голубяты.
Однэ роджонэ, другэ суджонэ,
У нэділю рано воно вэнчонэ.

Ссічана калына, ссічана,
Прыйіхала Ганночка од вэнца.
Ссічаный дубок, ссічаный,
Прыйіхаў Іванко звінчаный.

***

Па дарозе да дома жаніха
Ровняй, Божэ, горкы-долынкі,
Шый роўняй,
Коб нам світыў ясный місячык.
Шый відный,
Коб нам було додомэньку выднэнько,
Роўняй, Божэ, горкы-долынкы роўнэнько.

Вышла маты за ворота,
Доўго ждэ.
Докуль, докуль сын нэвістку
Ны вызэ.
Ны жды, ны жды, моя матко,
Прывызу.
Шый тобі головоньку
Огрызу.

***

Сустракаюць маладую на двары жаніха
Одчыняй, маты, ворота,
Ідэ нэвістка богата.
Вызэ овэчкы воўністы,
Выдэ коровы пэрысты.

Свікроў нэвістку пэрэпывае,
Свікроў нэвістку пэрэглядае.
Нэ будь, нэвістка, вэльмы хваслыва,
А будь, нэвістка, у Бога шчаслыва.

***
Як маладых адпраўляюць спаць
Ой знаты , знаты,
Хто хочэ спаты.
Ручэнькы спустыть,
Очэнькы сплюшчыть.
Ой знаты, знаты,
Хто кого любыть.
Блызэнько сядэ,
Шэй прыголубыть.

***

Як прыязджаюць у прыданэ
Ой выйды, выйды, Ганночка, з хаты.
Ужэ прыйіхала рудна маты,
Прывызла чопку й нытку,
Шэй клубок шоўку,
Коб шыла,
Вышывала,
Шэй до нас одсылала.
Матёнка моя рудна,
Ны ў таку хату ўпала,
Коб шоўком вышываты,
Шэй до вас одсылаты.
То тоўчы, то молоты,
То ў пычы постояты.
Молодая Ганночка,
Закынь капку пуд лаўку,
А чыпчык у куточок,
Сама йды до дівочок.
У саду соловэй гнізда ўе,
Чы ўсім прыданы місце е?
Кому ныма, кажытэ,
Новэ крыселцэ купітэ.
Погнулыся лаўкы,
Як сілы прыданкы.
Ішчэ ліпш погнуцца,
Як мэду нап’юцца.
У нашого свата
Світлыца бы хата,
А піч ёго мэдяная,
Чэсць ёго коханая.

***

Як прыданкі абменьваюцца караваямі са сватамі
Сванэчку, молодая,
Дай жэ нам коровая.
Мы тэбэ доўго ждалы,
Мы тобі рады сталы.
Слалы муст калыновы,
А другій маліновый.

***

Ім адказваюць дружкі
Мы мостуў нэ відалы,
Мы валом катылыся,
Мы валом катылыся,
Лэдьво до вас добылыся.

***

Як дараць
Коровай коровайнык крае
Да собі ўсэ вун дбае.
То ў прыпул, то ў кішэню,
Свойім діткам на вэчэру.

Ой, роды, роды
Да ўсэ богатэ,
Дарытэ статком
Да ўсэ рогатым.
Батько і маты
Да по тыляті,
А вы, сэстрыці,
Хоч по тэлыці.
А вы, братове,
Да по волове,
А ты, батько й маты,
Ны жалуй даты,
Ны жалуй даты свойму дытяті.

Ны стуй, руд, за плэчыма,
Нэ світы ты очыма,
Суньтэ ручкі ў кішэньку,
Кладітэ грошы на тарэлку.

Тобі, Ганночка, твоя матёнка даруе.
Сам Буг слідыть з высокості,
Ліпшую долю дае,
Шо ныхто нэ ўгадае,
Шо за долэньку дае.

***

Як прыданэ ад’язджаюць дадому
Вытяў бычыком по мосту,
Пойіхав братко по сэстру.
Пару коныкув уталоваў,
Свэйі сэстрункі нэ догнаў.
Ой там ёго мэдом, выном пойілы,
Пэрэд йім ёго сэструнку ўтаілы.

Ны хавайтэ, покажытэ хоч для нас,
Чы ў гэтакім убраннечку, як у нас.
У нас була ў рутняному выночку,
Тэпэр у вас у шоўковым платочку.

Ой, батэнько руднэнькый,
Забірайся додому,
Забірайся додому,
Ны робы мні доганы.
Будуть мні доганяты,
Цілый вік нарыкаты,
Шо опыла, об’йіла
Моя роднына.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *