Вайцяшын

“Вайцяшын – назва паходзіць ад асновы войт(старшыня мяшчанскага суда, начальнік гміны, начальнік пасялення)”.

Жучкевич В.А.  Краткий топонимический словарь Белоруссии.[1]

“Вайцяшын – у аснове назвы  старажытнае славянскае імя Войтех”.                                

Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць. [2]

   Старажылы расказваюць, што назва вёскі Вайцяшын пайшла ад прозвішча чалавека, які валодаў землямі вакол вёскі.

   Яшчэ кажуць, што ўся зямля ў акрузе была разбіта на зямельныя падзелы па 20 гектараў. Адзін такі падзел належаў войту – начальніку пасялення. Адсюль і назва – Вайцяшын.[3]


[1] Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 55.

[2] Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П. Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С.87.

[3] Запісана ў 2005 г. са слоў  жыхара вёскі Вайцяшын Труцько Васіля Іванавіча бібліятэкарам Вайцяшынскай СБ Л.І.Рудзьман.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *