Агароднікі

“Агароднікі – катэгорыя сялян у ВКЛ, якія мелі прысядзібны надзел зямлі (агарод) непадалёку ад вялікакняжацкага або панскага маёнтка, за што выконвалі пэўныя павіннасці. У XVIII – 1-й пал.  XIX ст.  агароднікамі   называлі жыхароў беларускіх вёсак  і мястэчак, якія мелі толькі хату і агарод”.         

Лемцюгова  В.П.  Тапонімы распавядаюць.[1]

Каралева польская Бона Сфорца была добрай гаспадыняй. Пры ёй (у XVI ст.) расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Па загаду каралевы  некаторыя сяляне атрымлівалі надзелы – агароды. Іх паселішчы сталі называцца Агароднікі. Вёскі з такой назвай ёсць у многіх   раёнах Брэстчыны, у тым ліку і ў Бярозаўскім. [2]

Згодна з легендай,  у даўнія часы вакол вёскі Сакалова былі дрымучыя лясы, людзі шукалі сярод лясоў кавалачкі  зямлі для апрацоўкі. Зямлю гэтую называлі агародамі. Некаторыя сталі будаваць хаты. Так з’явілася новае паселішча, якое было названа Агароднікі. [3]


[1] Лемцюгова, В.П. Тапонімы распавядаюць : навукова-папулярныя эцюды / В.П.Лемцюгова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С. 22.

[2] Бензярук, А.Р. Свята для сэрца : невялікія гісторыі для юных беларусаў / Анатоль Бензярук. –  Мінск : Литература и Искусство, 2009. – С. 46-47.

[3] Говін, А. Мая адметная вёска / Алена Говін // Маяк. – 2009. – 2 сентября.

Автор записи: Admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *